Суд у Малайзіі вызваліў абвінавачваную ў забойстве зводнага брата Кім Чэн Ына

14 марта 2019

Грамадзянка Інданезіі Сіці Аісья адпушчана на свабоду. Яе і жыхарку В’етнама абвінавачвалі ў забойстве Кім Чэн Нама ў аэрапорце Куала-Лумпура ў лютым 2017-га. Паводле версіі следства, абвінавачваныя выкарысталі нервова-паралітычнае рэчыва. Адвакаты настойвалі, што жанчын падманула каманда паўночнакарэйскіх агентаў.

Падазроная з В’етнама па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. Яе судовы разбор адкладзены да 1 красавіка.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя