Суд Неапаля прыгаварыў Сільвіа Берлусконі да трох гадоў турмы

9 июля 2015

Былы прэм'ер-міністр Італіі прызнаны вінаватым у подкупе палітычных праціўнікаў. Гаворка ідзе аб падзеях 9-гадовай даўнасці. Як мяркуе следства, у 2006 годзе Берлусконі заплаціў 3 мільёны еўра сенатару Серджа Дэ Грэгорыа за пераход з левацэнтрысцкай кааліцыі, якая перамагла на выбарах, у правую апазіцыю Берлусконі. Нібы з-за гэтага подкупу ўрад левацэнтрыстаў страціў большасць у сенаце і адправіўся ў адстаўку. У Cільвіа Берлусконі ёсць магчымасць абскардзіць прыгавор.