Суд Кіпра пастанавіў затрымаць на восем дзён згоншчыка егіпецкага самалёта

30 марта 2016

59-гадовы грамадзянін Егіпта Сейф ад-Дын Мустафа абвінавачваецца ў тым ліку, у пірацтве, незаконным захоўванні ўзрыўчаткі і выкраданні людзей. Нагадаем, рэйс "Александрыя-Каір" быў захоплены напярэдадні раніцай. Мустафа прымусіў экіпаж змяніць маршрут і сесці ў аэрапорце Ларнакі. Злачынец запалохаў усіх нібыта поясам смяротніка і на працягу некалькіх гадзін ён паступова адпускаў пасажыраў падчас перамоў. Адзначаецца, што мужчына можа быць псіхічна хворы. Ніякіх палітычных перакананняў у злачынца не было.