Суд ЕС вынес Польшчы прысуд

5 ноября 2019
Польшча парушыла нормы еўрапейскага права ў рамках рэформы сваёй судовай сістэмы. Такі прысуд абвясціў сёння Еўрапейскі суд юстыцыі. Указана, што Польшча парушыла заканадаўства ЕС, калі знізіла пенсіённы ўзрост для суддзяў і ўвяла розны пенсіённы ўзрост для жанчын і мужчын у судовай уладзе. Такі прысуд суда дае Бруселю магчымасць для санкцый супраць Варшавы, а ў далейшым нават стварае рызыку выхаду Польшчы з ЕС.