Студэнты і выкладчыкі Рыа-дэ-Жанэйра выйшлі на акцыю пратэсту

31 мая 2019

Будучыня ўніверсітэтаў Бразіліі пад пагрозай. Студэнты і выкладчыкі выйшлі на вуліцы Рыа-дэ-Жанэйра на акцыю пратэсту супраць скарачэння дзяржаўнага фінансавання ў сферы адукацыі. Маршы праходзяць па ўсёй Бразіліі. Замарозка сродкаў закране стыпендыі, рахункі за камунальныя паслугі, бяспеку, уборку і тэхнічнае абслугоўванне.