За вышэйшую меру пакарання для злачынца выказаўся сам прэзідэнт ЗША. Дональд Трамп дадаў, што закон аб смяротнай кары ў Штатах зараз занадта мяккі. Па словах кіраўніка Белага дома, чалавек, які ўчыніў масавае забойства, не заслугоўвае жыцця. Нагадаем, 46-гадовы Роберт Баўэрс, узброены штурмавой вінтоўкай і трыма пісталетамі, адкрыў агонь у сінагозе "Дрэва жыцця" падчас суботняй службы. Праз некаторы час пасля перастрэлкі ён здаўся паліцыі.
У атацы загінулі 11 чалавек, яшчэ шэсць параненыя. За некалькі тыдняў да нападу на старонках у сацыяльных сетках Баўэрс размяшчаў антысеміцкія публікацыі. На акцыю памяці ахвяр трагедыі ў Піцбургу сабраліся каля тысячы чалавек. Над Белым домам і амерыканскімі ўрадавымі будынкамі ў краіне і за мяжой прыспусцілі флагі. У Францыі пасля інцыдэнту ў ЗША узмацняць ахову сінагог. Гэтага запатрабавала МУС Пятай рэспублікі.













