Стралковая асацыяцыя ЗША супраць закона аб узмацненні жорсткасці валодання зброяй у Фларыдзе

10 марта 2018

Стралковая асацыяцыя ЗША падае іск у суд супраць закона аб узмацненні жорсткасці валодання зброяй у Фларыдзе. Ён уключае ў сябе павышэнне ўзросту пакупніка з 18 да 21 года. Акрамя таго, зараз у Фларыдзе афіцыйна дазволена насіць зброю настаўнікам, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку. Нацыянальная стралковая асацыяцыя патрабуе прызнаць закон несапраўдным, паколькі ён парушае другую папраўку Канстытуцыі, згодна з якой кожны грамадзянін ЗША мае права на нашэнне і захоўванне зброі.