Страляніна ў Талахасі

3 ноября 2018

Невядомы адкрыў агонь па наведвальніках студыі ёгі ў сталіцы амерыканскага штата Фларыда Талахасі. Загінуў адзін чалавек, яшчэ чацвёра атрымалі раненні. Пацярпелыя знаходзяцца зараз у бальніцы ў крытычным стане. Мужчына, які ўчыніў страляніну, пакончыў з сабою. Асобу стралка і яго матывы пакуль вызначыць не атрымалася.