Стральба ў ЗША на святкаванні легалізавання аднаполых шлюбаў

29 июня 2015

Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў траўму. Паведамляецца аб некалькіх затрыманых.  У пятніцу Вярхоўны суд ЗША вынес рашэнне, паводле якога аднаполыя шлюбы становяцца легальнымі па ўсёй краіне. У амерыканскім грамадстве рашэнне ўспрынялі неадназначна. Прадстаўнікі меншасцяў наладзілі свята ў Сан-Францыска, але туды прыйшлі і тыя, хто выказваў процілеглае меркаванне.