Страляніна ў школе штата Вашынгтон

14 сентября 2017

Адзін вучань загінуў, яшчэ трое параненыя. Усе яны шпіталяваныя, жыццям дзяцей нішто не пагражае. Злачынец узяты пад варту. Падрабязнасці інцыдэнту не паведамляюцца. Раней школа была ачэпленая, вучням і педагогам загадалі замкнуцца знутры. Падобныя меры засцярогі прынялі ў суседніх школах і ВНУ.