Страляніна ў Шадрынску

21 марта 2018

Тэрміновыя паведамленні прыходзяць з горада Шадрынска - гэта Курганская вобласць Расіі. Сямёра дзяцей пацярпелі пры страляніне з пнеўматычнага пісталета ў школе. Агонь па сваіх аднакласніках адкрыла 13-гадовая дзяўчынка. Паводле папярэдніх даных абласнога ўпраўлення МУС, школьніца прынесла зброю з дому. Пісталет належыць яе бацьку. На месцы здарэння зараз працуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.