Невядомыя адкрылі агонь па прахожых ля гандлёвага цэнтра. Зламыснікаў было двое. Яны стралялі з салона аўтамабіля, пасля чаго ўцяклі. Пяцёра чалавек атрымалі раненні. Але іх жыцці па-за небяспекай. Яны знаходзяцца ў бальніцы. Паліцыя Філадэльфіі шукае злачынцаў.
Гукі выстралаў прагучалі і ў Паўднёвай Караліне. 20-гадовы хлопец адкрыў агонь у прэстыжным жылым раёне горада Фларэнцыя. Раненні атрымалі пяцёра паліцэйскіх. Адзін з іх загінуў. Стралок затрыманы. Яго матывы пакуль невядомыя.













