Стральба ў чэшскай бальніцы: злачынца пакончыў з сабою

10 декабря 2019
Мужчына, што адкрыў стральбу ў бальніцы чэшскай Астравы, быў перакананы, што ён цяжка хворы, але яго не хочуць лячыць. Пра гэта распавялі яго калегі. Паводле адной  версіі,  менавіта гэта магло стаць прычынай крывавай расправы. Аднак, паводле звестак мясцовых СМІ,  мужчына  мог учыніць стральбу з-за таго, што падчас родаў у гэтай бальніцы  ў яго жонкі загінула дзіця. Нагадаем, злачынца  ўварваўся ў бальніцу са зброяй і застрэліў 6 чалавек. Затым ён уцёк з месца злачынства. Праз некалькі гадзін паліцыя знайшла яго мёртвым. Мужчына выстраліў сабе ў галаву.