Стральба ў Бялградзе

12 марта 2018

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Сербіі. У Бялградзе ў адным з офісаў стральбу адкрыў звольнены работнік, які вырашыў адпомсціць былым калегам. Адзін чалавек загінуў, яшчэ двое атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя. Паліцыя высвятляе акалічнасці надзвычайнага здарэння.