Страляніна каля каляднага кірмашу ў Страсбургу

12 декабря 2018

Паведамляецца аб 3 загінуўшых, яшчэ 12 параненыя. Асоба, якая нападала, устаноўлена. Агонь адкрыў 29-гадовы выхадзец Страсбурга. У паліцыі паведамляюць, што ён адбыў турэмныя тэрміны ў Францыі і ў Германіі за злачынствы, не звязаныя з тэрарызмам.

Затрымаць падазронага пакуль не ўдалося. Ён уцёк на таксі. У яго пошуках задзейнічаныя каля 350 сілавікоў. Вядома, што падчас вобыску ў доме мужчыны былі выяўленыя гранаты. У Страсбургу сёння абвесцяць жалобу. У краіне пасля інцыдэнту ўводзяцца дадатковыя меры бяспекі на масавых мерапрыемствах. Узмоцнены кантроль на межах.