Страшнае ДТЗ у Казахстане. 11 чалавек загінулі, 32 шпіталізаваныя

20 апреля 2019

Страшнае ДТЗ у Казахстане. 11 чалавек  загінулі, 32 шпіталізаваныя ў выніку аварыі з пасажырскім аўтобусам. На трасе Алматы - Ташкент вадзіцель легкавога аўто ўрэзаўся ў прыпаркаваны грузавік. Аўтобус, пазбягаючы сутыкнення, перавярнуўся. 8 чалавек загінулі адразу. На месцы працуе 15 адзінак тэхнікі аператыўна-выратавальных службаў і верталёты. Віна вадзіцеляў будзе ўстаноўленая падчас расследаванняў з улікам вывадаў судовых экспертыз.