Сённяшні дзень прынёс непрыемныя навіны з Апенінскага паўвострава. Страшнае ДТЗ на поўначы Італіі з удзелам экскурсійнага аўтобуса - у ім больш чым 50 венгерскіх падлеткаў вярталіся з Францыі ў Будапешт. Аўтобус на поўным ходзе ўрэзаўся ў ліхтарны слуп і загарэўся. Частку пасажыраў ад моцнага ўдару выкінула праз лабавае шкло на асфальт, іншыя аказаліся заблакіраванымі ў палаючым транспартным сродку. 16 з 55-ці падлеткаў загінулі. Яшчэ 39 атрымалі розныя траўмы, іх даставілі ў бальніцы Вероны. Як мінімум, дзесяці пацярпелым патрэбная доўгая рэабілітацыя. Адна з прычын аварыі - дрэннае самаадчуванне вадзіцеля.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Венгрыі Янашу Адэру, родным і блізкім загінуўшых у выніку аўтобуснай аварыі ў Італіі.













