Страшная трагедыя ў Мецы

12 сентября 2015

Там будаўнічы вежавы кран з-за моцных парываў ветру ўпаў на найбуйнейшую ў горадзе мячэць. Ахвярамі сталі не менш як 107 чалавек, пацярпелі 250. У Запаведнай мячэці захоўваецца галоўная святыня ісламу - Кааба. Саудаўскія ўлады ўжо каля двух гадоў вядуць там маштабную рэканструкцыю, у рамках якой плошчу мячэці плануюць павялічыць, што дазволіць прымаць адначасова каля 2 мільёнаў 200 тысяч чалавек.