Страшная трагедыя ў Карэліі

20 июня 2016

На возеры загінулі 14 дзяцей. Паводле звестак улад, 47 падлеткаў і чацвёра інструктараў адправіліся ў турпаход па Сямазеры. У шторм дзве з трох лодак перакуліліся. 10 выратаваных дзяцей зараз у бальніцы. З імі працуюць урачы і псіхолагі. Сем'ям загінуўшых акажуць дапамогу памерам на адзін мільён расійскіх рублёў. Па справе аб гібелі маскоўскіх школьнікаў ужо затрыманыя чатыры чалавекі. Гэта дырэктар лагера, яго намеснік і два інструктары, якія суправаджалі падлеткаў. Дарослыя думалі толькі пра выратаванне ўласнага жыцця, заявіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі. У Маскве і Карэліі сёння дзень жалобы.