Страсбургскі стралок ліквідаваны паліцыяй

14 декабря 2018

Інфармацыю пацвердзілі ў МУС Францыі. Пошукі падазронага Шэрыфа Шэката працягваліся некалькі дзён, на след праваахоўнікаў вывеў званок мясцовай жыхаркі. Жанчына расказала, што да яе на вуліцы звярнуўся мужчына, які па апісанні быў падобны на злачынца. У квартале, дзе быў заўважаны Шэкат, была разгорнута спецаперацыя. Мужчына аказаў супраціўленне – пачаў абстрэльваць паліцыю, якая ў адказ адкрыла агонь на паражэнне. Нагадаем, ахвярамі стралка на страсбургскім калядным кірмашы сталі 3 чалавекі, яшчэ 13 пацярпелі.