Нягледзячы на паказную прынцыповасць у абароне сваіх меж, краіны Еўрасаюза амаль не перашкаджаюць патокам мігрантаў унутры аб'яднанняў. Так, у Парыжы затрымалі больш як 40 афганцаў. Усе яны прыехалі цягніком са Швейцарыі. Некаторыя СМІ паведамляюць, што аплацілі білеты бежанцам улады Берна, абы мігранты пакінулі краіну. Інфармацыя правяраецца французскімі спецслужбамі. У карысць тэорыі гаворыць і тое, што калідор з Аўстрыі ў Францыю актыўна выкарыстоўваўся ўжо ў жніўні і верасні. Частку затрыманых бежанцаў вярнулі зваротна. З-за няздольнасці прывесці ўсіх да адной роўніцы па пытанні ўнутры ЕС Брусель знайшоў для сябе зручны варыянт - вінаваціць ва ўсім Беларусь. Аднак міграцыйны крызіс існуе не толькі на яго ўсходніх межах. Гэта напярэдадні падкрэсліў і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
У. Пуцін: Беларускія ўлады робяць усё, што ад іх залежыць
Самаўпраўнасць і абыякавасць еўрачыноўнікаў бачаць і звычайныя еўрапейцы. І іх таксама абурае наплявальніцкае стаўленне да лёсу мігрантаў. Так, у Берліне перад будынкам бундэстага ўстанавілі інсталяцыю ў абарону праў бежанцаў.













