Краіны ЕС не змаглі знайсці кампраміс па квотах на прыём бежанцаў

15 декабря 2017

Пра гэта было заяўлена пасля першага дня саміта Еўрасаюза. Пытанне будзе перададзена на разгляд у Савет ЕС. А вось рашэнне аб падаўжэнні эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі яшчэ на паўгода было прынята аднагалосна, паведаміў старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск. Таксама саміт пацвердзіў падтрымку прынцыпу дзвюх дзяржаў пры ўрэгуляванні крызісу на Блізкім Усходзе, які абвастрыўся пасля рашэння Вашынгтона прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля. Сёння лідарам ЕС трэба абмеркаваць кансалідацыю зоны еўра і вынікі перамоў аб Брэксіце.