Краіны ЕС на саміце ў Бруселі аднагалосна адобрылі адтэрміноўку Брытаніі

22 марта 2019

Пэўны тэрмін будзе залежаць  ад парламента каралеўства. Калі ён адобрыць  да канца сакавіка пагадненне аб выхадзе, то Brexit  адкладуць  да 22 мая. Калі не - адтэрміноўка скончыцца 12 красавіка. На прэс-канферэнцыі  кіраўнік Еўрасавета  Дональд Туск адзначыў, што  "Брусель гатовы да ўсіх сцэнарыяў". Не абышлося на саміце і без жартаў.

Нагадаем, раней брытанскі парламент двойчы адхіляў дагавор аб выхадзе з ЕС, які быў падпісаны кабінетам міністраў Тэрэзы Мэй.