80-гадовая бабуля вырашыла наўдачу кінуць манеткі ў рухавік. На шчасце, супрацоўнікі аэрапорта своечасова заўважылі рытуал. У выніку ўсіх пасажыраў тэрмінова эвакуіравалі, а тэхнікам прыйшлося ўскрыць матор. Усяго было знойдзена 9 манет. Бабуля ж расказала, што проста хацела, каб палёт прайшоў добра. Так і атрымалася - праз пяць гадзін лайнер рэйсам Шанхай - Гуанчоу, на борце якога знаходзіліся 150 чалавек, паспяхова прызямліўся.













