Бакі канфлікту на ўсходзе Украіны могуць спыніць агонь з 14 студзеня

13 января 2016

Бакі канфлікту на ўсходзе Украіны зноў паспрабуюць спыніць агонь з 14 студзеня. Такі галоўны вынік пасяджэння першай у новым годзе сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па вырашэнні канфлікту ў Данбасе.

Акрамя таго, Украіна разгледзіць магчымасць адкрыцця пунктаў пропуску для транспарту з Луганска, варагуючыя бакі дамовіліся таксама наконт вызвалення больш чым 50-ці палонных. Гэта заявіў сёння спецыяльны прадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік.

Марцін Сайдзіик, спецпрадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе: "Украінскі бок заявіў, што разгледзіць адкрыццё пунктаў пропуску для цывільнага транспарту і гуманітарных грузаў Луганска. Гэта, з майго пункта погляду, станоўчае развіццё перамоў. Сёння гуманітарная падгрупа абмяркоўвала магчымыя паляпшэнні ўмоў для цывільнага насельніцтва ў пунктах пропуску на лініі судотыку з-за халадоў. Рабочая група па палітычных пытаннях прадоўжыла разгляд пытанняў амністыі і правядзення выбараў".

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы пройдзе ў Мінску 20 студзеня. Нагадаем, задачы на 2016 год былі сфармуляваныя лідарамі "нармандскай чацвёркі". Уладзімір Пуцін, Ангела Меркель, Франсуа Аланд і Пётр Парашэнка абмеркавалі пытанне 30 снежня падчас тэлефоннай размовы. Тады бакі дамовіліся прадоўжыць тэрмін дзеяння мінскіх пагадненняў яшчэ на год. У прыватнасці, кантактнай групе трэба будзе выпрацаваць закон аб мясцовых выбарах у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. Мяркуецца, што падрыхтоўка дакумента завершыцца ўжо да канца гэтага месяца.