Сутыкненні ў Іспаніі

15 декабря 2013

Мітынг супраць новага закона аб вулічных акцыях выліўся ў бойкі з паліцыяй. Больш як 23 чалавекі параненыя, 14 з іх - паліцэйскія. Паводле новых правіл, за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі пратэсту ля сцен парламента зараз прыйдзецца заплаціць штраф памерам амаль 600 тысяч еўра. Напад на паліцэйскага ўдзельніку мітынгу абыдзецца 30 тысяч еўра.