Сутыкненнi жывёлагадоўцаў і фермераў у Нігерыі

25 июня 2018

Не меней за 86 чалавек сталі ахвярамі сутыкненняў жывёлагадоўцаў і фермераў у Нігерыі. У адным з рэгіёнаў краіны ўведзена каменданцкая гадзіна, каб прадухіліць новыя сутычкі. А яны здараюцца рэгулярна. Асноўная прычына рознагалоссяў - права карыстацца зямлёй і крыніцамі вады. У сувязі з бурным ростам насельніцтва і пашырэннем зоны дзелавой актыўнасці сутыкненні адбываюцца ўсё часцей. ААН яшчэ некалькі гадоў таму папярэджвала пра канфлікты, звязаныя з вострым недахопам прадуктаў.