Сутыкненне двух пасажырскіх цягнікоў у Германіі - гэта няшчасны выпадак

9 февраля 2016
Такую заяву зрабілі ў баварскай паліцыі, адпрэчыўшы версію тэракта. У праваахоўных органах таксама ўдакладнілі, што ахвярамі катастрофы сталі 8 чалавек. Каля 150 чалавек атрымалі раненні, 15 з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Трагедыя адбылася сёння раніцай у раёне горада Бад-Айблінг - гэта баварскі курорт за 50 кіламетраў ад Мюнхена. На аднакалейным участку трасы лоб у лоб сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. Ад удару некалькі вагонаў перавярнуліся. На месцы працягваюць працу ўрачы і ратавальнікі, параненых эвакуіруюць на верталётах. Паводле ацэнкі экстранных служб, разбор завалаў будзе працягвацца яшчэ некалькі гадзін. У раёне інцыдэнту прыпынены рух цягнікоў.