Сталіцу Мексікі апанавалі монстры!

14 декабря 2014

Тут адбыўся парад так званых алебрыхе - каляровых сюррэалістычных стварэнняў. Каб вырабіць адну фігуру вялізнага дэмана, патрабуецца каля трох тыдняў працы. Паглядзець на дэфіле больш як 400 пачвар сабраліся тысячы людзей. 8 гадоў запар музей народнага мастацтва Мехіка арганізоўвае парад гэтых дзіўных істот. Фэст алебрыхе стаў неад'емнай часткай мастацкага промыслу Мексікі.