Сталіца ЗША ахтаная ружовым колерам

24 марта 2014
У Вашынгтоне зацвіла сакура. Адбылося гэта пазней чым звычайна з-за вельмі халоднай зімы. Тысячы наведвальнікаў адправіліся да Мемарыяла Джэферсана, дзе ўздоўж прыліўнога канала размешчаны парк з японскімі вішнямі. Лічыцца, што як толькі тут зацвітае сакура, у сталіцу ЗША афіцыйна прыходзіць вясна. Разам з пачаткам цвіцення ў Вашынгтоне таксама стартуе фестываль японскай культуры. Гэтай традыцыі ўжо больш як 100 гадоў. Тры тысячы дрэў амерыканскай сталіцы падарыў мэр Токіа яшчэ ў 1912 годзе.