Сталіца Кубы Гавана адзначае 500-годдзе

16 ноября 2019
Адна з найпрыгажэйшых сталіц свету - кубінская Гавана - адзначае 500-годдзе. У цэнтры горада, які знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА, запусцілі маляўнічы святочны феерверк, які ўразіў тысячы жыхароў і турыстаў на прыморскім бульвары Малекон. Да свята ў горадзе завяршылі рэстаўрацыю дзвюх тысяч будынкаў і помнікаў. Сотні мясцовых жыхароў сабраліся напярэдадні ўвечары на тэрыторыі, дзе размешчанае гарадское дрэва сейба, якое лічыцца сімвалам даўгалецця і дабрабыту Гаваны.