Менавіта так завецца першая падводная дамба, якая павінна абараніць горад ад паводкі. Вялізную канструкцыю вагай больш за 200 тон усталююць у бухтах астравоў, якія аддзяляюць Венецыянскую лагуну ад Адрыятычнага мора. Яна складаецца з асобных модуляў, якія замацуюць на дне і запоўняць вадой. Калі паўстане пагроза затаплення, у сістэму запампуюць паветра, яна ўсплыве і ўтворыць своеасаблівую дамбу. На грандыёзны праект выдаткавалі астранамічную суму - амаль 7 мільярдаў еўра. Завяршыць будаўніцтва сцяны абяцаюць праз некалькі гадоў, калі хопіць грошай.














