Статуя Свабоды зноў адкрытая для наведвання

22 января 2018

Такое рашэнне прыняў губернатар штата Нью-Ёрк, бо манумент з'яўляецца сімвалам горада. Нагадаем, статуя Свабоды і востраў Эліс былі часова закрытыя з-за спынення працы ўрада, які застаўся без фінансавання. Гэта адбылося пасля таго, як рэспубліканцы і дэмакраты ў сенаце не змаглі дамовіцца аб прыняцці новага законапраекта, які дазволіў бы пералічыць сродкі на дзейнасць дзяржустаноў. Галасаванне па новым часовым бюджэце ЗША ў верхняй палаце кангрэса прызначана на сёння.