Статуя Свабоды ў Нью-Ёрку закрыта для наведванняў

21 января 2018

Гэта звязана з часовым спыненнем фінансавання федэральнага ўрада. Таксама закрыты шматлікія іншыя турыстычныя славутасці, у тым ліку нацыянальныя паркі, музеі і тэатры. Турысты, якія набылі білеты, змогуць па іх наведаць іншыя мерапрыемствы. Адзначым, такое ў Штатах ужо здаралася апошні раз пры Абаме 5 гадоў таму. Але вось каб выканаўчая ўлада засталася без грошай (калі і Белы дом, і абедзве палаты кангрэса кантралюе адна партыя), такога не было каля 40 гадоў.