Статус ветэранаў Чырвонай арміі і нацысцкай Германіі не закране членаў Нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі

4 января 2018
Прэзідэнт Латвіі сёння афіцыйна ўраўнаваў статус ветэранаў Чырвонай арміі і нацысцкай Германіі. Такі закон быў прыняты латвійскім сеймам у снежні. На статус удзельніка вайны змогуць прэтэндаваць тыя, хто ваяваў на тэрыторыі Латвіі ў складзе рэгулярных войскаў як Савецкага Саюза, так і Германіі. Але ёсць і выключэнні. Статус не закране членаў Нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі і тых, хто быў асуджаны за злачынствы супраць чалавецтва.