Стартаваў двухдзённы саміт Вялікай дваццаткі

15 ноября 2014

У аўстралійскім Брысбене сёння стартаваў двухдзённы саміт Вялікай дваццаткі. Удзельнікам трэба будзе абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, уключаючы пагрозы для сусветнай эканомікі, энергетычную бяспеку, сітуацыю на ўсходзе Украіны і ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы. Менавіта аб'яднанне намаганняў у барацьбе з распаўсюджваннем смяротнага віруса - першае, аб чым удалося дамовіцца лідарам дваццаткі.


Як вядома, у Вялікую дваццатку уваходзяць 19 самых развітых краін планеты і Еўрасаюз. У праграме саміту, у тым ліку, і вялізная колькасць двухбаковых сустрэч.


У абавязковай праграме знаходжання высокіх гасцей - наведванне запаведніка Брысбена. У традыцыях пакарміць з рукі кенгуру і абняцца з кааламі. У Парку каал вось ужо амаль 100 гадоў ствараюць ідэальныя ўмовы для захавання папуляцыі рэдкіх аўстралійскіх жывёлін. Трымаць іх на руках, згодна з законамі штата Квінсленд, можна толькі да 30 хвілін за дзень.