Старбакс адмовіла людзям са зброяй у кубачку кавы

19 сентября 2013

Адміністрацыя забараніла ўваход у свае ўстановы ўзброеным амерыканцам. Гэтае рашэнне далося менеджменту няпроста. Рэч у тым, што раней кавярні перыядычна арганізоўвалі так званыя дні павагі для аматараў нашэння агнястрэльнай зброі. Аднак кіраўніцтву прыйшлося змяніць свае погляды пасля таго, як у горадзе Ньютаўн грамадзяне выступілі супраць такіх дзён. Як вядома, менавіта ў Ньютаўне ў снежні 2012-га Адам Ланза застрэліў 20 дзяцей і 6 дарослых. Але канчатковую рысу пад пытаннем быць ці не быць дням павагі ў Старбакс паставілі падзеі на базе ВМС у Вашынгтоне, дзе Аарон Алексіс застрэліў 12 чалавек.