Злачынцам аказаўся 20-гадовы Майкл Брэндан Хіл. Паўгода таму паліцыя затрымлівала яго па падазрэнні ў магчымай тэрарыстычнай пагрозе. У школе ён - апрануты ва ўсё чорнае - паліў з аўтамата Калашнікава ў паветра. Хлопца ўзялі пасля перастрэлкі з паліцыяй, перад якой ён паспеў выклікаць вартавых парадку і журналістаў. Злачынец хацеў, каб у навінах паказалі, як ён забівае паліцэйскіх. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Вучняў вывелі праз чорны ход.














