Пілот Раман Волкаў мог страціць арыентацыю ў прасторы. Самалёт узняўся ў паветра ў штатным рэжыме. Набраўшы вышыню каля 250-ці метраў, камандзір перавёў машыну ў рэжым пасадкі. Эксперты прыйшлі да высновы, што ў цемры адбылася дэзарыентацыя самалёта, і Волкаў замест таго, каб даверыцца прыборам, праігнараваў іх. Лётчык паспадзяваўся на свой вопыт і фізіялагічныя адчуванні, што і прывяло да авіякатастрофы.
Нагадаем, Ту-154 разбіўся ў снежні. На борце знаходзіўся ансамбль песні і танца Расійскай арміі імя Аляксандрава і вядомыя журналісты. Усе яны загінулі.













