Сталі вядомыя і першыя даныя чорных скрынь самалёта Superjet 100

7 мая 2019

Сталі вядомыя і першыя даныя чорных скрынь самалёта Superjet 100, які загарэўся ў Шарамеццеве падчас жорсткай пасадкі.

Як паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на крыніцу, знаёмую з ходам расследавання, прычынай авіякатастрофы мог стаць скок напружання падчас траплення ў навальнічны фронт. У лайнер стукнула маланка, што справакавала ланцужок адмоў сістэм паветранага судна. З-за гэтага пілоты прынялі рашэнне аб вяртанні ў аэрапорт вылету. Сярод іншых версій трагедыі следства разглядае і неапраўданыя дзеянні лётчыкаў. Так, падчас пасадкі экіпаж па неўстаноўленай прычыне пачаў павялічваць хуткасць. У выніку гэтага самалёт прызямліўся на сярэдзіне аэрадрома. Аналіз бартавых самапісцаў зараз працягваецца. Рэгістратар параметраў апынуўся вельмі пашкоджаным. А маўленчы - у нармальным стане. Нагадаем, самалёт "Аэрафлота" загарэўся ў нядзелю адразу пасля жорсткай пасадкі. Загінуў 41 чалавек.