Сталі вядомыя новыя падрабязнасці плана Царнаевых

3 мая 2013
Як піша The New York Times, спасылаючыся на допыт малодшага з братоў, тэрарысты хацелі памерці як шахіды 4 ліпеня ў Дзень незалежнасці ЗША. Аднак, зрабіўшы бомбы раней,  яны адмовіліся стаць смяротнікамі і вырашылі атакаваць Бостан у Дзень патрыёта. Нагадаем, тэракт на знакамітым марафоне забраў тры жыцці. Тамерлан Царнаеў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй, яго цела родныя забралі напярэдадні. А 19-гадовы Джахар Царнаеў быў захоплены жывым. Яму пагражае смяротная кара ці пажыццёвы тэрмін.