Сталі вядомы новыя падрабязнасці абстрэлу мексіканскіх турыстаў егіпецкімі вайскоўцамі

15 сентября 2015

Трагедыя адбылася напярэдадні. Паводле  сведчанняў выжыўшых, іх атакавалі з паветра, калі падарожнікі зрабілі ў пустыні прыпынак. Як высветлілася,  сілавікі прынялі экскурсійныя пазадарожнікі за калону тэрарыстаў. Ахвярамі сталі 12 чалавек - мексіканцы і мясцовыя гіды. Сярод параненых - таксама ёсць грамадзяне ЗША. Але ёсць адзін нюанс - спецыяльная камісія зараз таксама высвятляе,  чаму турыстычная група апынулася ўдалечыні ад якіх-небудзь экскурсійных маршрутаў.