Сталі вядомы і выканаўцы тэрактаў у Інданезіі

14 мая 2018

Выбухі ўчыніла сям'я джыхадыстаў-смяротнікаў. У каталіцкай царкве падарвала сябе жанчына з двума дзецьмі ва ўзросце 9 і 12 гадоў, у дзвюх іншых прылады прывялі ў дзеянне яе муж і двое сыноў-падлеткаў. Загінулі 17 мірных жыхароў, 45 пацярпелі. Пасля інцыдэнтаў усе хрысціянскія храмы ў Сурабаі часова закрылі. А сёння ў горадзе зноў прагрымеў выбух - ужо побач з паліцэйскім участкам. Ён забраў 7 жыццяў.