Стала вядомая верагодная дата сустрэчы лідараў ЗША і Расіі

21 июня 2018

Чакаецца, што Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін правядуць двухбаковыя перамовы ўжо ў наступным месяцы ў Вене. Паводле дадзеных газеты "Таймс", сустрэча павінна адбыцца або да брусельскага саміту НАТА, або пасля візіту Трампа ў Вялікабрытанію. Адзначым, Прэзідэнт Злучаных Штатаў, выступаючы напярэдадні ў Мінесоце, заявіў, што жадае паладзіць з Расіяй. Зрэшты, падобныя заявы гучалі з вуснаў Трампа ўжо неаднаразова.