Стала вядомая дата вяселля прынца Гары і Меган Маркл

1 декабря 2017

Яны ажэняцца 26 мая ў суботу, паведамляе The Sun. Гэтая дата зручная тым, што прыпадае на банкаўскія канікулы, гэта значыць, брытанцы змогуць святкаваць тры дні запар. Але ідзе насуперак традыцыі - звычайна члены каралеўскай сям'і жэняцца ў будныя. Герцаг і герцагіня Кембрыджскія пажаніліся ў пятніцу, а каралева Лізавета Другая і прынц Філіп - у чацвер.