ЗША выходзіць з лакдаўна

20 мая 2020
Усе рэгіёны ЗША паступова вяртаюцца да нармальнага жыцця. Гэта аб’явіў віцэ-прэзідэнт Пенс на нарадзе ўрада, дзе абмяркоўвалася аднаўленне праграмы амерыканскай пілатуемай касманаўтыкі.

Майк Пенс, віцэ-прэзідэнт ЗША: "Сёння, калі ўсе 50 штатаў пачалі выхад з лакдаўна, мы бачым абнадзейлівыя прыкметы гаспадарчага ажыўлення, нягледзячы на вялікія страты. Настаў час вялікіх надзей і здзяйсненняў. Тым больш, што з'явіліся весткі аб стварэнні нашымі ўрачамі вакцыны, якая дазволіць амерыканскаму народу перажыць час вялікіх выпрабаванняў. У гісторыі гэтыя поры застануцца як эпоха, калі ўсе амерыканцы працавалі разам".

Штат за штатам адмяняюць або змякчаюць рэжым "заставайся дома". Грамадзян пусцілі на пляжы, дазволілі вулічныя прагулкі і шопінг... Вяртанне да нармальнага функцыянавання эканомікі ўрад лічыць неадкладным. Колькасць беспрацоўных у ЗША дасягнула 33 мільёнаў чалавек, а ВУП у красавіку, па некаторых ацэнках, скараціўся на чвэрць, а, магчыма, нават і на траціну.