ЗША прад’явілі Расіі ўльтыматум па дагавору аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці

5 декабря 2018

ЗША прад’явілі Расіі ўльтыматум, што датычыцца выхаду з дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Аб рашэнні Амерыкі заявіў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў краін НАТА.

Майкл Пампеа, дзяржсакратар ЗША: "ЗША спыняць выкананне сваіх абавязацельстваў па дагаворы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, калі Расія на працягу 60 дзён не вернецца да яго выканання. Дзеянні Расіі падрываюць нацыянальную бяспеку Амерыкі і нашых саюзнікаў і партнёраў. Няма ніякага сэнсу для Злучаных Штатаў заставацца ў гэтым дагаворы, што абмяжоўвае нашы магчымасці адказваць на парушэнне Расіі".

У расійскім МЗС ізноў адзначылі беспадстаўнасць абвінавачанняў, заявіўшы, што ніякіх парушэнняў умоў дагавора з боку Расіі не існуе, і падкрэслілі, што амерыканскаму боку гэта вядома. Адрэагавалі і ў НАТА. Ёнс Столтэнберг заявіў, што краіны альянсу працуюць на стварэннем набору мер на выпадак спынення дагавора.