ЗША ўводзяць другую частку пошлін на тавары з Кітая

23 августа 2018

У спіс трапілі 279 найменняў прадукцыі КНР агульным коштам 16 мільярдаў долараў. Гэта прадукцыя аэракасмічнай прамысловасці, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, робататэхніка, прамысловае абсталяванне і аўтамабілебудаванне. Першая частка пошлін, пад якія трапілі тавары на 34 мільярды долараў, была ўведзена 6 ліпеня.