ЗША ўводзяць новую стодоларавую купюру

26 сентября 2013

Банкнота больш не будзе мець характэрнае зялёнае адценне. Замест яго будуць пераважаць сіні, шэры і аранжавы колеры. Акрамя таго, у купюры з'явілася мноства дадатковых ахоўных элементаў. У тым ліку новая паласа з галаграмамі. Афіцыйна новыя грашзнакі ўвойдуць у абарот з 8 кастрычніка. Уладальнікам старых купюр хвалявацца не варта - яны будуць знаходзіцца ў абароце, пакуль іх канчаткова не выцесняць новыя грошы. Як заявілі спецыялісты, змена дызайну банкноты выкліканая неабходнасцю павысіць узровень абароны ад фальшываманетчыкаў. Дарэчы, новаўвядзенні павысілі кошт вытворчасці купюры з 11 да 14 цэнтаў.