ЗША ва ўладзе снежнага шторму

13 января 2019

Ахвярамі стыхіі сталі ўжо пяць чалавек. Сотні дарог апынуліся заблакіраваныя, а многія населеныя пункты фактычна адрэзаныя ад знешняга свету. Акрамя таго, з-за непагадзі адменены сотні авіярэйсаў. Зараз шторм рухаецца ў бок Вашынгтона. Улады рыхтуюцца да транспартных калапсаў і магчымага адключэння электрычнасці.